#ДЫНАМА2012 НА ФШМ CUP
Каманда #Дынама2012 пад кіраўніцтвам Мікалая Крукава адправілася ў Маскву, на 2-гі міжнародны Кубак выкліку "ФШМ CUP", які пройдзе з 17 па 19 траўня на Алімпійскім комплексе "Лужнікі". Арганізатарам турніру выступае адна са старэйшых расійскіх акадэмій "Футбольная Школа Моладзі". У спаборніцтвах таксама прымуць удзел каманды з Расіі, Сербіі, Турцыі і Казахстана.
Па выніках лёсавання бела-блакітныя трапілі ў групу G, дзе таксама знаходзяцца каманды "Строгіна", "Валгар" і "Арсенал". Адзначым, што пасля першага гульнявога дня дынамаўцы займаюць першае месца ў турнірнай табліцы сваёй групы: у хлопцаў дзве перамогі і адна параза.
Сачыць за вынікамі і трансляцыямі матчаў можна ў афіцыйнай групе ФШМ CUP Вконтакте.
Чакаем новых перамог ад нашых хлопцаў і жадаем удачы камандзе ў бліжэйшыя дні турніру.