#ДЫНАМА2006 - БРОНЗАВЫ ПРЫЗЁР ТУРНІРА ПАМЯЦІ КАЗАЧОНКА
Завяршыўся XII Кубак памяці Уладзіміра Казачонка, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Па выніках усіх згуляных матчаў наша каманда #Дынама2006 заняла трэцяе месца на турніры.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел некалькі калектываў 2006 года нараджэння: "Зеніт" (Санкт-Пецярбург), "Лакаматыў" (Масква), "Сепахан" (Іран) і мінскае "Дынама". У першым матчы супраць "Сепахана" дынамаўцы здабылі разгромную перамогу з лікам 4:0 (галы на рахунку Чарняўскага, Бейні, Бекарэвіча і Мельнічэнкі), затым згулялі ўнічыю з "Лакаматывам" - 2:2 (забівалі Чарняўскі і Бекарэвіч), але, на жаль, у апошняй сустрэчы саступілі гаспадарам турніру "Зеніту" з лікам 0:3.
Вынік кубка памяці Казачонка - бронзавыя медалі для падапечных Вадзіма Ласоўскага. Таксама Пятрашка Мікіта быў прызнаны найлепшым брамнікам турніру.