Наступны матч Мінск 31 сакавіка (17:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

#ДЫНАМА2006 АДПРЫЎЛЯЕЦЦА НА МІЖНАРОДНЫ ТУРНІР

11.05.2022

Каманда #Дынама2006 прыме ўдзел у XII Юнацкім турніры па футболе памяці В.А.Казачонка, які пройдзе з 13 па 15 траўня ў Санкт-Пецярбургу. У турніры прымуць удзел каманды 2006 года нараджэння акадэмій "Зеніта", "Лакаматыва", іранскага "Сепахана". Усе матчы будуць паказаны ў прамым эфіры.

Згодна з рэгламентам, фармат турніру ўяўляе сабой кругавую сістэму: каманды правядуць матчы адзін з адным і разгуляюць месцы з першага па чацвёртае. Месцы ў турнірнай табліцы па выніках турніру вызначацца па суме балаў, набраных ва ўсіх згуляных матчах. Працягласць гульняў - два тайма па 40 хвілін. 

Каляндар турніра:

13 траўня
11:00 «Зеніт» — «Лакаматыў»
12:40 Цырымонія адкрыцця
13:30 «Сепахан» — «Дынама-Мінск»

14 мая
11:00 «Сепахан» — «Зеніт»
13:10 «Дынама-Мінск» — «Лакаматыў»

15 мая
11:00 «Лакаматыў» — «Сепахан»
13:10 «Зеніт» — «Дынама-Мінск»
14:50 Цырымонія закрыцця


Жадаем удачы нашым выхаванцам!

Теги: Школа