"ДЫНАМА-МІНСК" НАВЕДАЛА ТАВАРЫСКІ МАТЧ У ДУА "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №52 Г. МІНСКА"
Не так даўно прадстаўнікі клуба наведалі дзіцячы дом №5 г. Мінска, дзе атрымалі запрашэнне падтрымаць мясцовую футбольную каманду на таварыскім матчы супраць вучняў школы №52. Мы не маглі прапусціць гэтую важную для хлопцаў падзею.
Паўабаронца "Дынама-БДУФК" Настасся Шупо, наш талісман Дынамоша і супрацоўнікі клуба сёння заўзелі за юных футбалістаў. Сустрэча аказалася напружанай, лік 3:3 і працяглая серыя пенальці. У выніку судзейскай брыгадай прынята рашэнне, што перамагло сяброўства. Чаму былі рады абедзве каманды.
Пасля гульні хлопцы атрымалі сувеніры ад Дынамошы і зрабілі агульнае фота на памяць. Цяпер ФК "Дынама-Мінск" чакае юных футбалістаў на сваім матчы з візітам у адказ.