МІНСКАЕ "ДЫНАМА" НА ISPORTFEST
У гэтую суботу мінскае "Дынама" прыняла ўдзел у спартыўным фестывалі "ISportFest", прымеркаванага да 85-годдзя Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Фізічнай Культуры, і выступіла афіцыйным партнёрам мерапрыемства.
Ад дынамаўскага клуба ў фестывалі таксама паўдзельнічаў талісман "Дынамоша", які распавядаў удзельнікам "ISportFest" аб футболе і самім "Дынама-Мінск", яго мэтах, задачах і выніках у гэтым сезоне. У канцы мерапрыемства пераможцы ў намінацыі "Найлепшы футбаліст" атрымалі эксклюзіўныя падарункі ад нашага клуба.