Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

«БЕЛАРУСБАНК ВЫШЭЙШАЯ ЛІГА 2022» - 9 ТУР. РЭЙТЫНГ INSTAT

25.05.2022

У матчы 9-га тура наша каманда нарэшце атрымала дамашнюю перамогу, 5-ю ў сезоне. Мы перасягнулі суперніка па валоданні мячом - 59%, колькасці перадач (583/473), рэалізацыі момантаў (3 удары ў створ - 2 галы). Таксама ў гэтым матчы нашыя гульцы не атрымалі ніводнай жоўтай карткі. Лепшымі ў абароне сталі Аляксей Вакуліч і Мікіта Навумаў, гульцы 11 разоў адбіралі мяч у суперніка. Самы актыўны ў камандзе ў матчы #ДынамаВіцебск - Мікіта Дземчанка. За 84 хвіліны: 19 разоў уступаў у адзінаборствы, 4 разы ішоў у абводку, 12 разоў адбіраў мяч у "Віцебска".

Іншыя статыстычныя дадзеныя ў лічбах:

Рэйтынг InStat
1. "Дынама-Мінск" - 204
2. "Энергетык-БДУ" - 203
3. "Славія", "Мінск" - 199

Галявыя моманты
1. "Іслач", "Энергетык-БДУ", "Нёман" - 6
2. "Віцебск", "Шахцёр", "Дняпро-Магілёў" – 4
3. "Дынама-Мінск", "Дынама-Брэст" - 3

Колькасць удараў па браме (у створ)
1. "Шахцёр" - 19 (3)
2. "Энергетык-БДУ" - 18 (7)
3. "Дынама-Брэст" - 17 (8)
9. "Дынама-Мінск" - 7 (3)

Валоданне мячом
1. "Дынама-Мінск", "Шахцёр" - 59%
2. "Дынама-Брэст" - 58%
3. "Іслач" - 57%

Колькасць перадач (адсотак дакладнасці)
1. "Дынама-Мінск" - 583 (85%)
2. "Шахцёр" - 545 (81%)
3. "Дынама-Брэст" - 537 (76%)

Адсотак выйграных адзінаборстваў (агульная колькасць)
1. "Дынама-Брэст" - 61% (185)
2. "Іслач" - 57% (162)
3. "Шахцёр" - 56% (228),
5. "Дынама-Мінск" - 53% (156)

Колькасць удалых абводак
1. "Шахцёр" - 43
2. "Іслач" - 41
3. "Энергетык-БДУ" - 39
7. "Дынама-Мінск" - 23

Теги: Сезон-2022