Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

«БЕЛАРУСБАНК ВЫШЭЙШАЯ ЛІГА 2022» - 7 ТУР. РЭЙТЫНГ INSTAT

10.05.2022

У матчы 7-га тура наша каманда дабілася мінімальнай перамогі - гэта чацвёртая перамога на выездзе з чатырох магчымых. У гульні прынялі ўдзел 15 футбалістаў, 9 з іх адзначыліся ўдарамі па браме. Усяго каманда нанесла 13 удараў. Сярод усіх каманд "Дынама-Мінск" мае найменьшую колькасць браку - 20 адсоткаў; зрабіла больш за ўсіх перадач - 625; больш за ўсіх па гульнявым часе валодала мячом;

Кісляк і Пуціла ключавыя лідары каманды. Яны атрымалі больш за ўсіх перадач ад партнёраў, а на рахунку Антона галявы пас. Больш за ўсіх ішоў у абводку таксама наш плэймэйкер (9 разоў). Сяргей Кісляк быў самым актыўным гульцом у матчы #ГомельДынама ў камандзе (120 дзеянняў), адсотак браку - 15%. Іншыя статыстычныя дадзеныя ў лічбах:

Рэйтынг InStat
1. БАТЭ - 213
2. "Дынама-Мінск" - 212
3. "Славія" - 207

Галявыя моманты
1. "Іслач" - 10
2. "Славія", "Слуцк", "Тарпеда-БелАЗ" - 9
3. БАТЭ - 8
4. "Дынама-Мінск" - 7

Колькасць удараў па браме (у створ)
1. "Нёман" - 19 (7)
2. "Славія" - 17(7) "Тарпеда-БелАЗ" - 17 (10)
3. "Іслач" - 15 (5), БАТЭ - 15 (6)
4. "Дынама-Мінск" - 13 (2),

Валоданне мячом
1. "Шахцёр" - 62%
2. "Нёман" - 60%
3. "Арсенал", БАТЭ - 59%
4. "Дынама-Мінск" - 56%

Колькасць перадач (адсотак дакладнасці)
1. "Дынама-Мінск" - 541 (87%)
2. БАТЭ – 459 (84%)
3. "Арсенал" - 457 (83%)

Колькасць дакладных вострых перадач
1. "Тарпеда-БелАЗ", "Дынама-Мінск" – 14
2. "Слуцк", "Славія", БАТЭ - 9
3. "Белшына" - 8

Адсотак выйграных адзінаборстваў (агульная колькасць)
1. БАТЭ - 60% (168)
2. "Белшына" - 56% (221)
3. "Славія" - 55% (216), "Тарпеда-БелАЗ" - 55% (233)
5. "Дынама-Мінск" - 51% (166)

Колькасць удалых абводак
1. "Тарпеда-БЕЛАЗ" - 22
2. "Белшына" - 21
3. "Шахцёр" - 20
4. "Дынама-Мінск" - 19

Теги: Сезон-2022