БАЯВАЯ НІЧЫЯ Ў #BYCLASICO
Сустрэча 6-га тура Вышэйшай Лігі-2022 паміж мінскім "Дынама" і барысаўскім БАТЭ завяршылася баявой нічыёй.
Важны матч правялі сёння каманды на Нацыянальным стадыёне "Дынама". Бела-блакітныя першымі здолелі распячатаць браму суперніка: Іван Бахар рэалізаваў пенальці на 65-ай хвіліне. Супернік, на жаль, даволі хутка здолеў зраўняць лік, а затым і выйсці наперад, дзякуючы ўдару Філіпавіча, але ўжо праз некалькі хвілін Бахар зноў здолеў нейтралізаваць перавагу жоўта-сініх.
Стартавы склад мінскага "Дынама": Хаткевіч, Швяцоў, Навумаў (к), Быкаў, Грачыха, Казлоў, Вакуліч, Пуціла, Ложкін (Латыхоў, 86), Пешыч (Валенчыч, 82), Бахар (Арыньё, 82).
Запасныя гульцы: Шпакоўскі, Бутарэвіч, Бакіч, Кісляк, Барадзін, Заяц, Калінін, Валенчыч, Арыньё, Латыхоў.