АРЦЁМ ЧАЛЯДЗІНСКІ: ПАСЛЯМАТЧАВАЯ ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ
Каментар Арцёма Віктаравіча Чалядзінскага:
- Атрымалася вельмі эмацыйная гульня, з мноствам картак. Чырвоных, жоўтых. Пенальці...Магчыма гледачам падабаецца, а трэнерам не вельмі. Ведалі, што "Шахцёр" пачне з першых хвілін прэсінгаваць, нагнятаць, не даваць нам выходзіць. У прынцыпе, першыя 15 хвілін мы гэтага чакалі, пасля 15-й хвіліны ўжо выраўнялі гульню і пачало атрымлівацца тое, што планавалі. Развароты гульні, трыманне мяча. Адзінае, чаго не хапіла - стварэння галявых момантаў. Плюс былі памылкі нязмушаныя, якія таксама прыводзілі да хуткіх атак суперніка.
У другім тайме спакойна пачалі. Такая роўная гульня была. Шмат барацьбы. Мелі нядрэнны шанец забіць, але не рэалізавалі. У канцы пайшло нагнятанне з боку "Шахцёра" доўгімі перадачамі. Яны выпусцілі высакарослых футбалістаў. У выніку стандарт, пасля якога зарабілі пенальці…