АГІДНАЯ ПАРАЗА Ў САЛІГОРСКУ
Сустрэча 8-га тура Вышэйшай Лігі-2022 паміж мінскім "Дынама" і "Шахцёрам", на вялікі жаль, завяршылася мінімальнай паразай дынамаўцаў.
Зыход матчу вырашыў пенальці, прызначаны на 93-й хвіліне гульні. Адзінаццацімятровы ў браму "Дынама" рэалізаваў Дэмба Дарба.
Адзначым, што ў гэтым матчы было паказана 9 жоўтых картак (у суме для абедзвюх каманд), а таксама дзве чырвоныя (у складзе нашай каманды быў выдалены Арыньё, у складзе салігарчан - Шатара).
Склад каманды: Хаткевіч, Швяцоў, Навумаў, Бегуноў (Бакіч, 71), Вакуліч, Быкаў, Кісляк (Казлоў, 74), Пуціла, Грачыха, Бахар (Арыньё, 74), Ложкін (Дземчанка, 71).
Запасныя гульцы: Шпакоўскі, Бутарэвіч, Бакіч (71), Барадзін, Дземчанка (71), Калінін, Валенчыч, Арыньё (74), Казлоў (74), Латыхоў.