Наступны матч Мінск 31 сакавіка (17:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АДБОР У АКАДЭМІЮ МІНСКАГА "ДЫНАМА"

25.05.2022

Сябры, нагадваем, што працягваецца традыцыйны вясновы адбор ў акадэмію мінскага «Дынама»!

Працягваюцца адборачныя заняткі юных аматараў у найлепшую футбольную школу Беларусі. На працягу месяца кожную суботу траўня на стадыёне «Дынама-Юні» трэнерскі склад нашай акадэміі праводзіць заняткі і праглядае юных футбалістаў і футбалістак.

28 траўня мы чакаем вас па адрасе вуліца Вышалескага, 4а. Адбор будзе праходзіць сярод хлопчыкаў 2014-2017 гадоў нараджэння, а таксама сярод дзяўчынак 2010-2015 гадоў нараджэння. Пры сабе неабходна мець спартовую форму. Збор - у 9:30, пачатак - у 10:00.

Куратар малодшых узростаў – Іван Рыгоравіч Гарбар, нумар тэлефона: +375298724824.

Тэлефоны трэнераў для кантактнай інфармацыі:
- Аляксандр Вячаслававіч Мурашоў, +37525-502-40-68; Лук'яненка Уладзімір Мікалаевіч, +37529-353-73-23.
- Дзмітры Аляксандравіч Коўб, +37529-869-66-50;
- Аляксандр Мікалаевіч Сабалеўскі, +37529-678-00-50; Станіслаў Андрэевіч Шыраеў, 8025-958-14-78.
- Сяргей Паўлавіч Маслоўскі, +37529-699-55-39; Клішэвіч Ягор Андрэевіч, +37529-149-77-34

Для дадатковай інфармацыі па адборы дзяўчынак у Акадэмію мінскага «Дынама» можна звярнуцца да Расолькі Юрыя Веніямінавіча (80293304164).

Да сустрэчы!

Теги: Школа