СЯРГЕЙ МАЦВЕЙЧЫК ПАКІНУЎ "ДЫНАМА"
Абаронца Сяргей Мацвейчык пакінуў мінскае "Дынама" пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта.
Сяргей далучыўся да нашай каманды ў траўні 2020 года. Летась Мацвейчык прыняў удзел у 13 матчах. У сезоне-2021 гулец правёў 29 матчаў за "Дынама" і аддаў 6 выніковых перадач.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" дзякуе Сяргею за ўклад у вынік каманды і жадае яму ўдачы ў далейшай кар'еры.