ШЭРАГ ФУТБАЛІСТАК ПАКІДАЕ "ДЫНАМА"
Пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантрактаў нашу жаночую каманду «Дынама-БДУФК» пакідаюць галкіпер Наталля Мунцяну, абаронца Вікторыя Казакевіч, паўабаронца Настасся Шлапакова і нападаючая Карына Альховік. Таксама каманду пакінула лекарка Вольга Уласава.
Усе гульцы далучыліся да складу мінскага «Дынама» ў лютым 2020 года. За два сезоны Наталля прыняла ўдзел у 29 матчах каманды, прапусціла 7 мячоў і правяла 24 «сухія» матчы. Вікторыя адгуляла 54 матчы, адзначылася 9-ю галамі і аддала 14 галявых перадач.
За плячыма Настассі Шлапакавай 51 матч, 29 галоў і 13 галявых перадач. На рахунку Карыны Альховік 56 згуляных матчаў, 54 галы і 18 перадач.
Футбольны клуб «Дынама-Мінск» дзякуе футбалісткам за два сезоны ў складзе «Дынама-БДУФК», за іх уклад у развіццё і вынік каманды, а таксама жадае ім поспеху ў прафісійнай кар'еры.