Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАВАГОДНІ МАРАФОН ВЫКАНАННЯ ЖАДАННЯЎ

06.01.2022

14 снежня ў Мінску быў дадзены старт штогадовай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Кожны год прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, кіраўнікі органаў дзяржкіравання наведваюць дзіцячыя інтэрнаты і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, шпіталі. Яны віншуюць дзетак з Новым годам, Калядамі і ўручаюць падарункі: камп'ютары, спартыўны інвентар і інш.

Удзел у марафоне стаў добрай традыцыяй для мінскага «Дынама», і сёлета наш клуб сумесна з Нацыянальным Алімпійскім стадыёнам «Дынама» і Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі наведалі дзіцячы дом №7 і ўручылі дзецям навагоднія падарункі.


Прадстаўнікі арганізацый выступілі з прывітальным словам і навагоднімі віншаваннямі. Генеральны дырэктар нашага клуба Андрэй Валер'евіч Талмач таксама запрасіў хлопцаў на футбольныя матчы «Дынама-Мінск» у новым сезоне. Аляксандр Бут-Гусаім адзначыў, што таксама будзе рады вітаць маладых заўзятараў у рамках мерапрыемстваў стадыёна, найбліжэйшае з якіх - адкрыццё ўсесезоннага катка.

Эстафету ў лідэраў арганізацый прынялі Снягурачка, Бафік, маскот Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, і таксама наш талісман Дынамоша.

Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» працягнецца да 14 студзеня, і мы запрашаем усіх неабыякавых далучыцца да важнай справы і зрабіць свой унёсак у дапамогу дзецям.

 

Крыніца: www.stadium-dinamo.by