МІЖСЕЗОННЕ ДЫНАМА: БЛІЖЭЙШЫЯ МАТЧЫ
У панядзелак, 10 студзеня, асноўная каманда "Дынама-Мінск" афіцыйна выйдзе з адпачынку. Футбалістаў чакае першы навучальна-трэніровачны збор, які пройдзе ў Мінску і працягнецца да 4 лютага. У рамках падрыхтоўкі падапечныя Арцёма Чалядзінскага правядуць 3 кантрольныя спарынгі:
- 22 студзеня - ФК "Іслач";
- 30 студзеня - ФК "Белшына";
- 4 лютага - ФК "Днепр-Магілёў";
Усе падрабязнасці адносна правядзення матчаў будуць аб'яўлены дадаткова. Звяртаем вашу ўвагу, што ў раскладзе магчымыя змены.