МІХАІЛ КАЗЛОЎ І АЛЯКСЕЙ БУТАРЭВІЧ ЗАСТАЮЦЦА Ў "ДЫНАМА"
Паўабаронцы Міхаіл Казлоў і Аляксей Бутарэвіч падоўжылі кантракты з мінскім "Дынама".
Міхаіл далучыўся да нашай каманды 17 снежня 2019 года. За два сезоны гулец правёў 47 гульняў у складзе "Дынама-Мінск", у якіх забіў 2 галы і аддаў 3 выніковыя перадачы.
Бутарэвіч стаў гульцом мінскага "Дынама" 9 ліпеня 2020 года. Мінулы сезон Аляксей правёў у арэндзе, у ФК "Слуцк", дзе прыняў удзел у 26 матчах, вызначыўся 5 галамі і адной галявой перадачай.
Жадаем футбалістам яшчэ больш паспяховага сезону ў шэрагах нашай каманды!