ЖАН МАРЭЛЬ ПО: ТРАНСФЕРНЫ КАНТРАКТ
У адпаведнасці з трансферным кантрактам на пастаяннай аснове паўабаронца Жан Марэль По пераходзіць у спартыўны клуб "Ісмаілі" (Егіпет, Ісмаілія). Клуб з'яўляецца трохразовым чэмпіёнам Егіпта, а таксама двухразовым уладальнікам Кубка Егіпта і на дадзены момант выступае ў егіпецкай Прэм'ер-Лізе.
Жан По далучыўся да мінскага "Дынама" ў студзені 2021 года. За наш клуб івуарыец адгуляў 30 матчаў, забіў 8 галоў і аддаў 2 выніковыя перадачы.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" дзякуе Жану Марэлю за яго ўклад у вынікі каманды ў сезоне-2021 і жадае ўдачы ў далейшай кар'еры.