Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ГАЛОЎНАЕ ДЛЯ НАС ЗАРАЗ - ПРАГРЭС МАЛАДЫХ ГУЛЬЦОЎ"

24.01.2022

Дзмітры Вальдамаравіч, віншуем вас з прызначэннем і вяртаннем у мінскае "Дынама". Ці пазнаёміліся вы ўжо з новымі падапечнымі і якія першыя ўражанні ў вас ад працы?

- Вялікі дзякуй. Так, з камандай пазнаёміліся і ўжо прыступілі да паўнавартаснай падрыхтоўкі. Заўсёды вельмі цікава працаваць з нечым новым, і я ўпэўнены, што дубль "Дынама-Мінск" стане для нас вельмі важным этапам. Падобны досвед у маёй кар'еры ўжо быў, калі працаваў у Акадэміі РГУАРа, з футбалістамі 2003 года нараджэння. Гульцы ў такім узросце заўсёды імкнуцца паказаць сябе на 100%, працуюць з поўнай самааддачай. Па першым уражанні ад трэніровак з дублёрамі магу сказаць, што гэта перспектыўныя і вельмі працаздольныя хлопцы.

Якім будзе #дубльДынама ў настопным сезоне, ці моцна памяняецца каманда?

- Пакуль складана даць дакладны прагноз. Магу сказаць толькі, што з гэтага года дублюючы склад клуба моцна "амаладзіцца", калі можна так выказацца: у асноўным каманда будзе прадстаўлена футбалістамі 2004 года нараджэння (заўв. - старэйшы ўзрост ліцэнзіі), а таксама некалькімі хлопцамі 2003 і 2002 гадоў.

Хто ўвойдзе ў трэнерскі штаб дублюючай каманды?

- На дадзены момант са мной працуе Уладзімір Рыгоравіч Юркевіч, трэнер па брамніках. Памочнікам будзе Генадзь Мікалаевіч Лясун, ён таксама ўзначальвае каманду #Дынама2004. Трэнерам па фізічнай падрыхтоўцы будзе Віктар Бабіч.

Юнацкае першынство і чэмпіянат дублёраў усё ж значна адрозніваюцца. Наколькі цяжкім можа стаць пераход нашых маладых хлопцаў з дзіцячага футбола ў першынство дублюючых складаў?

- Гэта пакажа час. Цяжка зараз сказаць. Мы будзем упарта працаваць з камандай, будзьма імкнуцца да сезону падысці ў аптымальнай форме і рэалізаваць патрэбныя нам мэты.

Якія задачы паставіце для дублёраў на гэты футбольны год?

- Галоўнае для нас зараз - прагрэс маладых гульцоў, каб у будучыні яны змаглі стаць часткай асноўнага складу мінскага "Дынама". У такім узросце яны ўжо павінны ўмець перамагаць, таму ў прыярытэце будзе іх прафесійны рост і паступовая адаптацыя да дарослага футбола.