ФУТБАЛІСТЫ СЫХОДЗЯЦЬ У АРЭНДУ
Абаронца мінскага "Дынама" Аляксандр Міхаленка, а таксама галкіпер Цімафей Юрасаў адпраўляюцца ў арэнду ў футбольны клуб "Іслач" да канца сезону-2022. Адпаведная дамова была падпісана паміж клубамі.
Першую частку мінулага сезону Аляксандр правёў у складзе ФК "Спадарожнік", а затым у складзе "Днепр-Магілёў". Цімафей з'яўляецца выхаванцам клуба, выступаў у складзе дублюючай каманды, а таксама ліцэнзійных узростаў.
Жадаем нашым гульцам ўдачы.