ДЗМІТРЫ ЛЯНЦЭВІЧ - ГАЛОЎНЫ ТРЭНЕР ДУБЛЮЮЧАГА СКЛАДУ
Кадравыя навіны клуба. Дзмітры Вальдамаравіч Лянцэвіч узначаліў дублюючы склад мінскага "Дынама". Спецыяліст ужо пачаў працу з камандай.
Дзмітры Лянцэвіч выступаў за "Дынама-Мінск" з 2002 па 2005 год. У складзе нашага клуба станавіўся Чэмпіёнам Беларусі, срэбраным і бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі, уладальнікам Кубка Беларусі. Дзмітры Вальдамаравіч таксама працаваў з асноўнай камандай у трэнерскім штабе Леаніда Кучука з красавіка 2020 па люты 2021 года.
У трэнерскі штаб дублюючай каманды ўвойдуць наступныя спецыялісты: Уладзімір Юркевіч (трэнер па брамніках), Генадзь Лясун і Віктар Бабіч.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" жадае ўдачы Дзмітрыю Вальдамаравічу і ўсяму трэнерскаму штабу ў працы!