ДУБЛЁРЫ ЗГУЛЯЮЦЬ У ТАВАРЫСКІМ ТУРНІРЫ
Дублюючы склад мінскага «Дынама» прыме ўдзел у таварыскім турніры па футболе «Белазавец-2022», які пройдзе з 31 студзеня па 6 лютага ў Жодзіне.
Сёлета ў турніры прымуць удзел восем каманд, падзеленыя на дзве групы.
1-я група: «Тарпеда-БелАЗ», «Дынама-Мінск», «Рух», «Мінск».
2-я група: «Іслач», «Арсенал», «Слуцк», «Нёман».
Расклад гульняў дынамаўцаў выглядае наступным чынам:
- 31 студзеня: vs «Тарпеда-БелАЗ», пачатак у 11:30.
- 2 лютага: vs «Рух», пачатак у 14:00.
- 4 лютага: vs «Мінск», пачатак а 14:00.
Каманды, якія фінішавалі на першым і другім месцах у сваіх групах, згуляюць за прызавыя месцы 6 лютага.