ЮРЫ МАЛЕЕЎ ЗАСТАЕЦЦА Ў "ДЫНАМА"
Футбольны клуб «Дынама-Мінск» падоўжыў тэрмін дзеяння працоўнай дамовы з галоўным трэнерам "Дынама-БДУФК" Юрыям Малеевым.
Юры Іванавіч узначаліў жаночую каманду нашага клуба з моманту яе заснавання, у студзені 2020 года. За тры сезоны "Дынама-БДУФК" заваявала тры чэмпіёнствы ў Жаночай Лізе, станавілася трохразовым уладальнікам Жаночага Кубка Беларусі і двухразовым уладальнікам Суперкубка Беларусі. Таксама каманда штогод выступае ў Жаночай Лізе Чэмпіёнаў УЕФА. Адзначым, што на працягу трох гадоў Юры Малееў тройчы быў абраны найлепшым трэнерам чэмпіянату сярод жаночых каманд.
Мы рады прадаўжэнню супрацоўніцтва і чакаем яшчэ больш яркіх вынікаў у наступным годзе!