УЛАДЫСЛАЎ КАЛІНІН - НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МЕСЯЦА
Завершана сумеснае з нашым афіцыйным бэтынг партнёрам Winline галасаванне на званне найлепшага футбаліста ФК «Дынама-Мінск» у лістападзе 2022 года. Мы рады паведаміць, што па выніках апытання заўзятараў клуба найлепшым гульцом месяца быў прызнаны абаронца Уладзіслаў Калінін, за якога аддалі свой голас 38% апытаных.
Калінін прыняў удзел ва ўсіх чатырох матчах бела-блакітных у лістападзе сезону-2022, у якіх адгуляў без замен. Адзначым, што футбаліст таксама прызнаваўся найлепшым гульцом у матчы супраць «Энергетыка-БДУ».
Віншуем нашага выхаванца з перамогай у намінацыі Winline-гулец месяца!
Другое месца ў Арцёма Канцавога, за яго аддалі свой голас 20% апытаных. Трэцім стаў Іван Бахар, які набраў 19%.