УЛАДЗІМІР ХВАШЧЫНСКІ ВЯРТАЕЦЦА Ў МІНСКАЕ "ДЫНАМА"
Мы рады паведаміць, што кантракт з мінскім "Дынама" падпісаў беларускі нападаючы Уладзімір Хвашчынскі.
Уладзімір нарадзіўся 10 мая 1990 года ў Бабруйску, у дзіцячым узросце пераехаў у Брэст і з'яўляецца выхаванцам берасцейскага "Дынама". У студзені 2013 года ўпершыню перайшоў у наш клуб. У Брэсце Хвашчынскі згуляў у 96 гульнях, у якіх набраў 24 выніковыя балы (19+5). У ліпені 2014-га Уладзімір на правах арэнды перайшоў у "Мінск", а ў сакавіку 2015-га стаў паўнавартасным футбалістам чырвона-сініх.
Наступнай зімой нападаючы вярнуўся ў мінскае "Дынама", дзе выступаў да канца сезону-2018. У агульнай суме Хвашчынскі правёў 133 матчы і набраў 48 выніковых балаў (33+15). Па колькасці забітых галоў Уладзімір уваходзіць у топ-10 лепшых снайпераў у найноўшай гісторыі бела-блакітных. Зімой 2019-га года Хвашчынскі стаў гульцом салігорскага "Шахцёра", за які згуляў у 19-ці матчах.
У пачатку сезону-2020 нападаючы на правах арэнды перайшоў у "Мінск", згуляў у 13 матчах і набраў 8 выніковых балаў (5+3). У агульнай жа суме Хвашчынскі прыняў удзел у 59-ці сустрэчах "гараджан", на яго рахунку 22 галы і 8 галявых перадач. Гулец вярнуўся ў наш клуб 10 ліпеня 2020 году. Тады Уладзімір прыняў удзел у 10-ці матчах, забіў 3 галы і аддаў 1 выніковую перадачу. У наступным годзе Хвашчынскі адгуяў 8 матчаў за мінскае "Дынама", а затым адправіўся ў арэнду, у ФК "Каспій".
Сезон-2022 Уладзімір правёў у складзе "гараджан", згуляў у 27 матчах і забіў 20 галоў! Тым самым гулец устанавіў свой асабісты сезонны рэкорд. Таксама Уладзімір быў прызнаны найлепшым футбалістам Рэспублікі Беларусь 2022 года.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" рады зноў вітаць Уладзіміра Хвашчынскага ў сваіх шэрагах і жадае паспяховай кар'еры ў складзе дынамаўцаў!