ТУРНІР ПАМЯЦІ ВАЛЯНЦІНА БЯЛЬКЕВІЧА: ВЫНІКІ
Учора завяршыўся трэці міжнародны турнір памяці Валянціна Бялькевіча сярод каманд 2008 года нараджэння. Распавядаем пра галоўныя вынікі спаборніцтваў.
Па выніках трох згуляных матчаў U-14 перамогу ў турніры атрымала каманда "Зеніта" - калектыў з Санкт-Пецярбурга перамог канкурэнтаў ва ўсіх гульнях і справядліва атрымаў залатыя медалі. Срэбранымі прызёрамі сталі футбалісты АФ АБФФ, бронза - у нашых выхаванцаў #Дынама2008.
Таксама па выніках матчаў былі ўручаны індывідуальныя ўзнагароды:
- Найлепшы брамнік: Аляксандр Александровіч ("Дынама-Мінск")
- Найлепшы абаронца: Віктар Харобры ("Зеніт")
- Найлепшы паўабаронца: Мацвей Фёдараў ("Дынама-Масква)
- Найлепшы нападаючы: Данііл Чаргейка (АФ АБФФ)
- Найлепшы гулец: Міхаіл Каралёў ("Зеніт")
Мы дзякуем усім камандам за ўдзел і віншуем пераможцаў турніру! Поўную фотагалерэю фінальнага дня можна будзе знайсці ў нашай групе Акадэміі ў Вконтакте. Да новых сустрэч, сябры.