ШЭРАГ ФУТБАЛІСТАЎ ПАКІДАЕ "ДЫНАМА"
Пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантрактаў мінскае "Дынама" пакідаюць галкіпер Ягор Хаткевіч, абаронца Мікіта Навумаў і паўабаронца Міхаіл Казлоў.
Міхаіл далучыўся да нашай каманды ў снежні 2019 года, Мікіта і Ягор - зімой наступнага года. За гэты час Казлоў згуляў у 76-ці сустрэчах за "Дынама-Мінск", забіў 2 галы і аддаў 5 выніковых перадач.
За плячыма Навумава 43 гульні, 2 галы і 3 галявыя перадачы. Галкіпер Ягор Хаткевіч правёў 60 сустрэч, у 25-ці з іх не прапусціўшы ніводнага гола.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" дзякуе гульцам і жадае ім поспехаў у далейшым працягу кар'еры.