ШЭРАГ ФУТБАЛІСТАЎ ПАКІДАЕ "ДЫНАМА"
Некалькі футбалістаў пакідаюць мінскае "Дынама". Па заканчэнні тэрміну дзеяння арэнды ў "Сабах" вяртаецца бразільскі абаронца Ігар Габрыэль. Таксама, пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантрактаў, нашу каманду пакідаюць паўабаронцы Дзяніс Грачыха, Арцём Канцавы і нападаючы Зоран Ёсіпавіч.
Ігар Габрыэль, Арцём Канцавы і Зоран Ёсіпавіч далучыліся да нашай каманды летам. Дзяніс стаў гульцом мінскага "Дынама" ў пачатку года, 30 чэрвеня ў паўабаронцы скончыўся першы кантракт з клубам, а затым у ліпені Грачыха зноў вярнуўся ў склад бела-блакітных.
Ігар прыняў удзел у 12-ці матчах асноўнага складу, Зоран - таксама ў 12-ці і вызначыўся 2-ма галамі. Грачыха адгуляў 30 гульняў за бела-блакітных, забіў 4 галы і аддаў 7 выніковых перадач. За плячыма Канцавога 20 матчаў, 4 галы і 5 галявых перадач.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" дзякуе гульцам і жадае ім поспехаў у працягу кар'еры.