ШЭРАГ ФУТБАЛІСТАК ПАКІДАЕ "ДЫНАМА"
Па заканчэнні тэрміну дзеяння кантрактаў нашу жаночую каманду «Дынама-БДУФК» пакідаюць футбалісткі Лебаганг Рамалепе Эстэр, Вуланія Дабда Клаўдыя, Надзеж Сісэ і Ндзана Фег Калет.
Вуланія Дабда гуляла ў складзе жаночай каманды клуба з моманту яе заснавання, Рамалепе - з лета сезону-2020, Сісэ і Ндзана Фег - з 2021 года. За тры гады Клаўдыя згуляла ў 81-м матчы, забіла 9 галоў і аддала 7 выніковых перадач. Статыстыка Рамалепе - 59 матчаў, 19 галоў, 19 галявых перадач.
За плячыма Сісэ 58 матчаў, 10 галоў і 4 галявыя перадачы. На рахунку Калет 54 матчы, 7 галоў і 23 выніковыя перадачы!
Футбольны клуб «Дынама-Мінск» дзякуе футбалісткам за ўсе гэтыя гады ў складзе «Дынама-БДУФК», іх працу, унёсак у развіццё і вынікі каманды, а таксама жадае ім поспеху ў далейшай кар'еры.