РУСЛАН ХАДАРКЕВІЧ - ФУТБАЛІСТ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Мы рады паведаміць, што кантракт з мінскім "Дынама" падпісаў беларускі абаронца Руслан Хадаркевіч.
Руслан нарадзіўся 18 чэрвеня 1993 года ў Мінску, з'яўляецца выхаванцам бярозаўскага футбола. Некалькі гадоў гуляў за каманду "Бяроза-2010", пачынаў пад кіраўніцтвам Ігара Мікалаевіча Гурыновіча, затым выступаў за "Славію" і "Іслач". У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт са "Смалявічы"-СТІ, дзе прыняў удзел у 47 матчах і вызначыўся адным трапным стрэлам.
У сезоне-2017 зноў вярнуўся ў склад "Славіі". Усяго за мазырскі клуб Руслан адгуляў 58 матчаў. Летам 2019 года далучыўся да "Шахцёра". У складзе "жоўта-чорных" абаронца правёў 57 афіцыйных матчаў, тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі, заваяваў Суперкубак-2021 і атрымаў бронзавыя медалі найвышэйшай лігі-2019.
Хадаркевіч таксама з'яўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі, за якую дэбютаваў летам 2021 года. На гэты момант прыняў удзел у 8 матчах галоўнай каманды краіны.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" вітае Руслана ў сваіх шэрагах і жадае паспяховай кар'еры ў складзе дынамаўцаў!