МАКСІМ ШВЯЦОЎ ЗАСТАЕЦЦА Ў "ДЫНАМА"
Мы рады паведаміць, што абаронца Максім Швяцоў падаўжае кантракт з мінскім «Дынама»! Максім з'яўляецца сапраўдным выхаванцам клуба, у Акадэмію «Дынама-Мінск» Швяцоў патрапіў у раннім дзяцінстве.
Свой першы матч за асноўны склад бела-блакітных абаронца згуляў 2-га жніўня 2015-га года, з замены ў 1/16 фіналу Кубка Беларусі ў паядынку супраць «Смалявічы-СТІ». У 2016-м годзе Швяцоў упершыню выйшаў у стартавым складзе дынамаўцаў у 10-м туры чэмпіянату краіны. У гэтым годзе адзначыўся першым голам за мінскае «Дынама».
На сённяшні дзень за плячыма Максіма 161 матч за мінскае «Дынама». Жадаем футбалісту яшчэ больш паспяховай і ўпэўненай гульні за наш клуб!