Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

МАКСІМ ШВЯЦОЎ: WINLINE-ГУЛЕЦ СЕЗОНУ-2022

22.12.2022

Паважаныя заўзятары, сумеснае галасаванне з нашым бэтынг-партнёрам Winline на званне найлепшыя гульца нашай каманды ў сезоне-2022 афіцыйна завершана, і сёння мы рады падвесці яго вынікі. Гэтым разам найлепшага футбаліста мінскага «Дынама» абіралі заўзятары клуба.

У агульным спісе для галасавання было прапанавана дзесяць гульцоў бела-блакітных: Ягор Хаткевіч, Максім Швяцоў, Арцём Быкаў, Сяргей Кісляк, Дзяніс Грачыха, Арцём Канцавы, Арыньё, Раман Бегуноў, Іван Бахар і Душан Бакіч. Тройка пераможцаў заключнага галасавання выглядае наступным чынам:

1. Максім Швяцоў - 20%;
2. Душан Бакіч - 19%;
3. Іван Бахар - 16%;


Такім чынам, Winline-гульцом года «Дынама-Мінск» у 2022 годзе па версіі заўзятараў становіцца абаронца Максім Швяцоў. У гэтым сезоне наш выхаванец прыняў удзел у 35 матчах, адгуляў 3119 хвілін і самае галоўнае - вызначыўся доўгачаканым дэбютным голам за асноўны склад.

У якасці ўзнагароды фубаліст атрымае асаблівы прызавы набор ад нашага бэтынг-партнёра Winline. Гэты класны падарунак мы ўручым ужо зусім хутка, ну а пакуль віншуем Максіма, а таксама астатніх удзельнікаў і дзякуем усім, хто дапамог нам зрабіць выбар і прыняў удзел у апытанні.