ІВАН БАХАР ПАКІДАЕ "ДЫНАМА"
Пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта нападаючы Іван Бахар пакідае мінскае "Дынама".
Іван стаў гульцом нашай каманды ў снежні 2019 года, пасля пераходу з футбольнага клуба "Мінск". За 3 сезоны форвард прыняў удзел у 84-х матчах бела-блакітных, забіў 23 галы і аддаў 11 галявых перадач.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" дзякуе Івану за гэтыя гады, праведзеныя ў клубе, а таксама за яго ўнёсак у вынікі каманды. Жадаем нападаючаму поспехаў ў далейшым працягу кар'еры.
Дзякуй, Ваня!