ДЗМІТРЫЙ ЛАТЫХОЎ ЗАСТАЕЦЦА Ў "ДЫНАМА"
Мы рады паведаміць, што нападаючы Дзмітрый Латыхоў працягвае кантракт з мінскім "Дынама"! Дзмітрый з'яўляецца выхаванцам клуба, які прайшоў шлях ад Акадэміі да асноўнай каманды "Дынама-Мінск".
Свой першы матч за асноўны склад бела-блакітных футбаліст згуляў у 2021 годзе, выйшаўшы на замену ў 1/16 фіналу Кубка Беларусі ў паядынку супраць "Ліды". Праз месяц Латыхоў згуляў ужо ў Вышэйшай Лізе, у гульні супраць мазырскай "Славіі".
На сённяшні дзень форвард адгуляў у 33 матчах за мінскае "Дынама", забіў 6 галоў і вызначыўся галявой перадачай. Жадаем футбалісту яшчэ больш паспяховай і ўпэўненай гульні за наш клуб!