#ДЫНАМА2009 - ПЕРАМОЖЦЫ ТУРНІРУ ПАМЯЦІ ДЗЯМЕНЦЬЕВА
Учора ў Санкт-Пецярбургу завяршыўся турнір памяці Пятра Дзяменцьева сярод дынамаўскіх каманд 2009 года нараджэння. Па выніках усіх згуляных матчаў залатыя медалі дасталіся нашым выхаванцам!
Падапечныя Андрэя Дзятлава атрымалі перамогу ва ўсіх згуляных сустрэчах і ў фінале змаглі ўпэўнена перагуляць аднагодкаў з каманды "Дынама-Севастопаль", справядліва заваяваўшы такім чынам першае месца.
Таксама па выніках матчаў былі ўручаны індывідуальныя ўзнагароды. Найлепшым бамбардзірам турніру стаў наш выхаванец Уладзіслаў Варонін, а самым каштоўным гульцом турніру быў прызнаны Данііл Аксёненка. Нашы віншаванні хлопцам і трэнерскаму штабу!