#ДЫНАМА2009 НА ТУРНІРЫ ПАМЯЦІ ПЯТРА ДЗЯМЕНЦЬЕВА
Каманда нашай Акадэміі #Дынама2009 адпраўляецца на турнір памяці Пятра Дзяменцьева ў Санкт-Пецярбургу - традыцыйны юнацкі турнір па футболе сярод дынамаўскіх каманд памяці выбітнага футбаліста, заслужанага майстра спорту СССР. Турнір пройдзе з 12 па 16 снежня ў Цэнтры футбольнай падрыхтоўкі "Узыходжанне" (вул. Перакопская, 6/8).
Традыцыйна ў турніры выступаюць трынаццацігадовыя футбалісты (сёлета - 2009 г.н.). Бо менавіта ў трынаццацігадовым узросце Пека (Пётр Дзяменцьеў) згуляў свой першы матч у чэмпіянаце Ленінграда за мужчынскую каманду. На папярэднім этапе ўдзельнікі разбіты на дзве групы, у якіх правядуць кругавыя турніры, пасля чаго - стыкавыя матчы.
Па выніках лёсавання падапечныя Андрэя Дзятлава трапілі ў групу А, дзе таксама знаходзяцца: «Дынама-Волагда», «Дынама» Ёшкар-Ала, СШ Петраградскага р-на Дынама Спб. Першую гульню нашы хлопцы згуляюць ужо заўтра, у 10:30 супраць каманды «Дынама-Волагда». Падрабязней пра матчы і расклад турніру можна даведацца ў афіцыйнай групе мерапрыемства Вконтакте.