Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АНДРЭЙ РЫЛАЧ І АРЦЁМ МАКАЎЧЫК - ГУЛЬЦЫ МІНСКАГА "ДЫНАМА"

20.12.2022

Мы рады паведаміць, што трохгадовыя кантракты з мінскім "Дынама" падпісалі два беларускія футбалісты: галкіпер Арцём Макаўчык і паўабаронца Андрэй Рылач.


Арцём нарадзіўся 4 ліпеня 2000 года ў Мінску, Андрэй - 5 чэрвеня 2002 года (таксама ў Мінску). Макаўчык правёў некалькі гадоў у акадэміі мінскага "Дынама" і ў Акадэміі АБФФ. У 2017 годзе далучыўся да мінскага "Тарпеда", а летам сезону-2019 стаў галкіперам "Энергетыка-БДУ". У Вышэйшай Лізе дэбютаваў у жніўні 2020 года.


Рылач пачынаў свой футбольны шлях у акадэміях "Мінска" і мінскага "Дынама". Таксама некаторы час правёў у школах БАТЭ, ФШМ і салігорскага "Шахцёра". У 2019 годзе трапіў у склад дзяржынскага "Арсенала", а летам таго ж года падпісаў кантракт з "Энергетыкам-БДУ". За асноўны склад "студэнтаў" дэбютаваў у кастрычніку 2020 года. 


Абодва гульцы таксама неаднаразова выклікаліся ў юнацкія і маладзёжную зборныя Беларусь, Андрэй з'яўляецца капітанам цяперашняй "маладзёжкі". За плячыма Арцёма Макавічка 49 матчаў за "Энергетык-БДУ", 14 з якіх - "на нуль" (прапушчаных галоў - 54). Андрэй Рылач адгуляў у 64 сустрэчах, адзначыўся 2 галамі і 3 выніковымі перадачамі. Абодва футбалісты па выніках сезону 2022 заваявалі срэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі.


Футбольны клуб "Дынама-Мінск" вітае Арцёма і Андрэя ў сваіх шэрагах і жадае ім паспяховай кар'еры ў складзе дынамаўцаў!