АЛЯКСАНДР СВІРЭПА - ГУЛЕЦ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Мы рады абвесціць, што трохгадовы кантракт з мінскім "Дынама" падпісаў беларускі паўабаронца Аляксандр Свірэпа.
Аляксандр нарадзіўся 24 жніўня 1999 года ў Мар'інай Горцы, свой футбольны шлях пачынаў у Пухавіцкай ДЮСШ. У 2015 годзе пачаў прыцягвацца да каманды "Вікторыя" (базавалася ў Мар'інай Горцы) у Другой Лізе.
У сезоне-2016 перайшоў у склад каманды "Энергетык-БДУ", дэбютаваў за клуб у жніўні таго ж года. У складзе "студэнтаў" Аляксандр правёў 6 сезонаў, згуляў 113 матчаў за асноўны склад, забіў 10 галоў і аддаў 4 выніковыя перадачы. У сезоне-2022 з камандай заваяваў срэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі. Паўабаронца таксама неаднаразова выклікаўся ў юнацкія і маладзёжную зборныя Беларусі.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" вітае Аляксандра ў сваіх шэрагах і жадае паспяховай кар'еры ў складзе дынамаўцаў!