Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЮРЫ МАЛЕЕЎ. ПАСЛЯМАТЧАВЫ КАМЕНТАР.

14.03.2022

Юры Іванавіч, віншуем вас з перамогай і заваяваннем другога Суперкубка ў гісторыі каманды. Давайце традыцыйна пачнем з вашых першых уражанняў ад гульні.

- Вялікі дзякуй. У першую чаргу вядома скажу, што задаволены перамогай. Калі казаць пра саму гульню, то тут важна ўлічваць, што да Суперкубка мы падыходзілі пасля крыху скамечанай перадсезонкі. Літаральна некалькі дзён таму нарэшце ўдалося сабраць усю каманду. Толькі два таварыскія матчы згулялі дзяўчаты зімой і гэтага, безумоўна, недастаткова. Трэніроўкі трэніроўкамі, але калі няма гульнявога тонусу, знікаюць і каманднае ўзаемадзеянне, і фізічныя паказчыкі. Трэніравацца можна доўга, аднак калі ты не вытрымліваеш гульні 90 хвілін - будзе вельмі няпроста. Але, паўтаруся, вынікам я задаволены.

Літаральна нядаўна вярнуліся легіянеры нашай каманды, футбалісткам спатрэбілася шмат часу, каб прыбыць у размяшчэнне "Дынама-БДУФК". Як адчуваюць сябе дзяўчаты на дадзены момант і ў якім гульнявым стане знаходзяцца?

- Чатыры дні таму яны вярнуліся, можна сказаць так. Плюс трэба ўлічваць, што легіянерам заўсёды неабходны яшчэ 1-2 дні адпачынку пасля пералётаў. У прынцыпе я ўсімі задаволены, не магу нічога сказаць. Неабходна проста памятаць, што каманда - адзінае цэлае, і калі нехта выпадае, гэта адразу кідаецца ў вочы. Аднак яшчэ раз скажу, што пытанняў да футбалістак у мяне няма.

Даволі доўга ў гэтым матчы каманда гуляла без замен, толькі напрыканцы другога тайма на полі з'явіліся Крысціна Ціхаводава і Дар'я Сцяжко. Гэта звязана з тым, што не было неабходнасці ў заменах ці ўсё ж не хацелася рызыкаваць?

- Ведаеце, і тое, і другое. Калі б мы згулялі большую колькасць гульняў у міжсезонне, мяркую, я б падпускаў дзяўчат, і яны б згулялі. Але, як вы памятаеце, толькі дзве гульні было праведзена за люты тым складам, які ў нас быў. Ёсць страх і зламаць дзяўчат, не буду хаваць. Ізноў жа, да прыкладу, Кацярына Дудко, гулец досыць дасведчаны, і тое гублялася ў пачатку гульні, а маладзейшым дзяўчатам магчыма было б яшчэ цяжэй. Таму тут недзе 50 на 50.

Як ацаніце гульню нашага суперніка, ЖФК "Мінск"? Праз два тыдні нас ізноў чакае #GirlsDerby, толькі зараз ужо ў рамках Жаночай Лігі-2022...

- У цэлым, каманда ўзмацнілася, нашы дзяўчаты папоўнілі іх склад. "Мінск" адчуў упэўненасць, яны правялі матчы супраць маскоўскага "Лакаматыва" і мелі ў гульнявым плане перавагу перад намі. Але не магу сказаць, што ўбачыў нешта звышнатуральнае.

Калі не сакрэт, ці адчуваеце, што гэта ўжо шосты трафей, які каманда заваявала пад вашым кіраўніцтвам?

- Праўду кажучы, я іх не лічу. Як трэнеру мне важны працэс, пастаноўка гульні, прагрэс гульцоў і, адпаведна, прагрэс усёй каманды. Гэта самае галоўнае. Хоць трафеяў ніколі не бывае замнога (усміхаецца).