ВІНШУЕМ З ДНЕМ НАРАДЖЭННЯ
Сёння свой дзень нараджэння святкуе галоўны трэнер "Дынама-БДУФК", а таксама Нацыянальнай жаночай зборнай Беларусі Юры Іванавіч Малееў! Нашаму спецыялісту споўнілася 54 гады.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" ад усёй душы віншуе Юрыя Іванавіча, жадае яму здароўя, новых поспехаў, дабрабыту, удачы і толькі самых найлепшых вынікаў для "Дынама-БДУФК" і галоўнай каманды краіны!
З днём нараджэння, Юры Іванавіч!