ТРАНСФЕРНЫЯ НАВІНЫ КЛУБА
Кантракт з мінскім "Дынама" падпісалі трое футбалістаў: галкіпер Андрэй Сіненка, бразільскі абаронца Віліям, а таксама паўабаронца Дзяніс Грачыха. Віліям і Дзяніс прабудуць у размяшчэнні клуба да 30 чэрвеня 2022 года. Кантракт Андрэя Сіненкі разлічаны на два сезоны (да заканчэння 2023 года).
Андрэй нарадзіўся 16 красавіка 1997 года ў Мінску. З'яўляецца выхаванцам "Энергетыка-БДУ", гуляў у складзе дадзенай каманды ў Д2, у 2018 годзе стаў чэмпіёнам Першай Лігі. Таксама праводзіў матчы за дублюючы склад "студэнтаў". У сезоне-2019 выступаў за "Смаргонь", а 2020 год правёў у "Лідзе". У 2021 годзе падпісаў кантракт з футбольным клубам "Іслач". Таксама галкіпер выклікаўся ў юнацкую зборную Беларусі U-18.
Бразілец Віліям нарадзіўся 11 чэрвеня 1996 года ў Эстансіі (Бразілія). На дарослым узроўні дэбютаваў у 2015 годзе, у складзе мясцовай каманды "Эстансіяна". На наступны год адправіўся ў "Жувентудзе", а ў 2017-ым годзе футбаліст перабраўся ў "Лувердэнсе" (Серыя B, Бразілія). За гэты клуб Віліям адгуляў 26 матчаў і забіў 2 галы.
Затым абаронца падпісаў кантракт з камандай "Гояс", якая таксама выступае ў бразільскай Серыі B, аднак не здолеў дэбютаваць за гэты калектыў. З 2019 года бразілец гуляў у складзе "Санта-Круз" (Серыя С), а ў пачатку сезону-2020 папоўніў шэрагі "Руха".
У складзе берасцейскага клуба гулец правёў два сезоны. За "Рух" Віліям адуляў 30 матчаў, вызначыўся адным голам і аддаў адну выніковую перадачу. У студзені падпісаў кантракт з камандай "Інгулец" (Украіна, Прэм'ер-Ліга).
Беларускі паўабаронца Дзяніс Грачыха нарадзіўся 22 траўня 1999 года, з'яўляецца ўраджэнцам Магілёва, там жа пачынаў прафесійную футбольную кар'еру. З 2017 года быў гульцом футбольнага клуба "Днепр-Магілёў", за які правёў 35 матчаў. У сезоне-2019 падпісаў кантракт з "Дняпром" і быў арандаваны "Рухам". Улетку таго ж года падпісаў паўнавартасны кантракт з берасцейскай камандай.
У складзе "Руха" Дзяніс адуляў 83 матчы, забіў 18 галоў і аддаў 7 выніковых перадач. Выступаў у складзе юнацкіх каманд краіны, выклікаўся ў Нацыянальную зборную Беларусі.
Мы вітаем футбалістаў у мінскім "Дынама" і жадаем ім паспяховых гульняў у нашым клубе. Сардэчна запрашаем!