ПІЖОН - ПАРТНЕР МІНСКАГА ДЫНАМА Ў СЕЗОНЕ 2022
Мы рады паведаміць, што беларускі брэнд мужчынскага адзення "PIZHON" і мінскае "Дынама" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве: брэнд становіцца афіцыйным партнёрам клуба.
Галоўныя мэты "Піжон" - папулярызацыя моды ў краіне, паляпшэнне нашага грамадства, дабрачыннасць і сацыяльныя праекты. Таксама адна з ключавых задач брэнда - падтрымка і садзейнічанне ў папулярызацыі беларускага спорту, а таму кампаніяй было прынята рашэнне аб супрацоўніцтве з футбольным клубам "Дынама-Мінск".
Першым сумесным праектам клуба і брэнда стане непасрэднае супрацоўніцтва з галоўным трэнерам "Дынама-Мінск": на дамашнія матчы каманды Арцём Віктаравіч Чалядзінскі будзе выбіраць вобразы "Піжон", якія адрозніваюцца сваёй якасцю, унікальнасцю вырабаў, наватарскім духам і яркім пачуццём стылю.
«Я рады нашаму знаёмству і супрацоўніцтву з брэндам мужчынскага адзення "Піжон", - пракаментаваў галоўны трэнер каманды Арцём Чалядзінскі. - У гэтым сезоне заўзятары маюць мачымасць убачыць, што трэнеры носяць нешта акрамя спартыўнага адзення. Думаю, да канца сезону стане звыклым бачыць трэнера ля краю поля не толькі ў спартыўным касцюме. Таксама спадзяюся, што "Піжон" стане больш вядомы сярод нашых заўзятараў».
Спасылка на афіцыйны сайт Піжон: PIZHON.BY