НЕАДНАЎЛЯЛЬНАЯ СТРАТА
Неаднаўляльная страта - на 71-ым годзе жыцця перастала біцца сэрца Леаніда Георгіевіча Бандаровіча.
Нязменны дыктар стадыёна "Дынама", наш даўні і адданы заўзятар, аўтар мноства вершаў аб жыцці, аб спорце, дынамаўскай камандзе. Многія гады Леанід Бандаровіч быў заўсёды побач з нашай камандай.
Немагчыма назваць другога такога чалавека ў гісторыі айчыннага футбола. ФК "Дынама-Мінск" выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Леаніда Георгіевіча. Вечная памяць!