НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ
У перыяд з 3 па 12 красавіка Нацыянальная жаночая зборная Беларусі па футболе правядзе навучальна-трэніровачны збор, у рамках якога згуляе адборачны матч ЧС-2023 супраць каманды Ісландыі. Гульня пройдзе 7 красавіка ў Сербіі. Час і месца правядзення матчу будуць паведамлены дадаткова.
Для ўдзелу ў навучальна-трэніровачным зборы галоўны трэнер зборнай Юры Іванавіч Малееў (таксама галоўны трэнер каманды «Дынама-БДУФК») выклікаў 9 футбалістак мінскага «Дынама».
У стан зборнай каманды атрымалі выклік: абаронцы Юлія Слясарчык і Настасся Папова; паўабаронцы Настасся Ліннік, Віта Мікалаенка, Ганна Піліпенка, Вікторыя Валюк і Таццяна Маркушэўская; нападаючыя Кацярына Дудко і Дар'я Сцяжко. Акрамя таго, у працы з Нацыянальнай зборнай будуць задзейнічаны трэнеры нашай жаночай каманды - Руслан Камейша, Аляксандр Скакалін.
Таксама выклік у Нацыянальную зборную ПАР атрымала наша абаронца Лебаганг Эстэр Рамалепе. У красавіку каманда правядзе навучальна-трэніровачны збор, а таксама згуляе таварыскі матч у Нідэрландах.