МІКАЛАЙ ІВАНОЎ СЫХОДЗІЦЬ У АРЭНДУ
Паўабаронца мінскага "Дынама" Мікалай Іваноў адпраўляецца ў арэнду ў футбольны клуб "Мінск" да канца сезону-2022. Адпаведная дамова была падпісана паміж клубамі.
Першую частку мінулага сезону Мікалай правёў у складзе футбольнага клуба "Іслач". Другую частку адгуляў у складзе "Нафтана". На рахунку гульца 18 гульняў, 2 галы і 4 выніковыя перадачы.
Жадаем нашаму футбалісту поспехаў.