ГЛЕБ РОЎДА СЫХОДЗІЦЬ У АРЭНДУ
Паўабаронца мінскага "Дынама" Глеб Роўда адпраўляецца ў арэнду. Да канца сезону гулец будзе выступаць у складзе каманды "Іслач". Адпаведная дамова была падпісана паміж клубамі. Нагадаем, у размяшчэнні каманды таксама ўжо знаходзяцца нашы футбалісты Аляксандр Міхаленка і Цімафей Юрасаў.
Сезон-2021 Глеб правёў у складзе дублюючай каманды клуба. Паўабаронца прыняў удзел у 23-х матчах, забіў 6 галоў і аддаў 5 галявых перадач.
Жадаем нашаму гульцу паспеху!