ФУТБАЛІСТЫ СЫХОДЗЯЦЬ У АРЭНДУ
Абаронцы мінскага "Дынама" Аляксандр Лузан і Аляксей Фірсаў адпраўляюцца ў арэнду. Да канца года Аляксандр будзе выступаць у складзе каманды "Астравец", а Аляксей правядзе сезон у складзе ФК "Днепр-Магілёў". Адпаведныя пагадненні былі падпісаны паміж мінскім "Дынама" і дадзенымі клубамі.
Мінулы сезон абодва футбалісты адгулялі ў дублюючай камандзе "Дынама-Мінск". Аляксей Фірсаў прыняў удзел у 25-ці матчах, забіў 5 галоў і вызначыўся адной выніковай перадачай. Статыстыка Аляксандра Лузана: 21 матч, 1 гол і 6 галявых перадач.
Жадаем нашым гульцам паспехаў.