Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ФІЛІП ВАЛЕНЧЫЧ - ФУТБАЛІСТ МІНСКАГА "ДЫНАМА"

01.03.2022

Кантракт з мінскім «Дынама» падпісаў 30-гадовы славянскі паўабаронец Філіп Валенчыч.


Філіп нарадзіўся 7 студзеня 1992 года ў Любляне (Славенія). Свою кар'еру стартаваў у мясцовай камандзе «Інтэрблок», а ў 2011 годзе перайшоў у славенскую «Олімпію Любляна». У складзе гэтай каманды ён згуляў у 107-мі матчах, забіў 16 галоў і аддаў 7 галевых перадач.


У ліпені 2015 года Валенчыч падпісаў кантракт з англійскім клубам «Нотс Каўнці». Наступным клубам паўабаронцы стаў «Кэмі Сіці», а ў 2017 годзе Філіп перайшоў у ХІК (Фінляндыя). У сезоне-2017 ён быў абраны «гульцом сезону» і стаў другім лепшым бамбардзірам чэмпіянату: 15 галоў і 12 выніковых перадач. У тым жа годзе каманда заваявала чэмпіёнскі тытул..

Пасля двух паспяховых сезонаў у ХІК Валенчыч падпісаў кантракт са «Стабекам». У пачатку 2019 года перайшоў у «Інтэр Турку», на правах арэнды, на сезон 2019 года. У складзе гэтай каманды славенец адгуляў у 42 матчах, забіў 24 галы і аддаў 7 перадач.

У студзені 2021 года Філіп зноў вярнуўся ў ХІК. Усяго ў складзе фінскага сталічнага клуба паўабаронца правёў 90 матчаў, вызначыўся 26 галамі і 22 галявымі перадачамі.


Мы вітаем Філіпа Валенчыча ў мінскім «Дынама» і жадаем яму паспяховай кар'еры ў нашым клубе. Dobrodošel, Filip!