НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ
У перыяд з 21 па 30 сакавіка Нацыянальная каманда Беларусі правядзе два міжнародныя таварыскія матчы супраць зборных Індыі (26 сакавіка) і Бахрэйна (29 сакавіка). Абедзве гульні пройдуць у г. Манама (Каралеўства Бахрэйн).
У канчатковы спіс «белакрылых» на гэтыя матчы трапілі чацвёра футбалістаў мінскага «Дынама».
У склад зборнай каманды атрымалі выклік: галкіпер Ягор Хаткевіч, абаронцы Максім Швяцоў і Раман Бягуноў, а таксама нападаючы Іван Бахар. Акрамя таго, у працы з Нацыянальнай зборнай будзе задзейнічаны спецыяліст дынамаўскай Акадэміі Андрэй Сацункевіч у якасці трэнера брамнікаў.
Згодна з планам падрыхтоўкі, з 21 па 30 сакавіка два матчы правядзе і маладзёжная зборная краіны U-21. 26 сакавіка футбалісты згуляюць матч групавога этапу кваліфікацыі да ЧЕ-2023 у Ларнацы (Кіпр), а 29 сакавіка прымуць удзел у таварыскай гульні супраць аднагодкаў з Азербайджана. Сустрэча адбудзецца ў г. Баку (Азербайджан).
У зборную U-21 выкліканы: паўабаронца Раман Давыскіба, нападаючыя Уладзіслаў Ложкін і Дзмітры Латыхоў.
Жадаем нашым гульцам поспехаў.