Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АЛЯКСЕЙ ВАКУЛІЧ - ФУТБАЛІСТ МІНСКАГА "ДЫНАМА"

01.03.2022

Мы рады паведаміць, што кантракт з мінскім «Дынама» падпісаў 23-гадовы беларускі абаронца Аляксей Вакуліч.


Аляксей нарадзіўся 24 чэрвеня 1998 года ў горадзе Івацэвічы і з'яўляецца выхаванцам футбольнага клуба «Нёман». У 2015 годзе пачаў гуляць у складзе дублюючай каманды гродзенцаў, а ў 2016 дэбютаваў у Вышэйшай Лізе, але ўжо ў складзе футбольнага клуба «Мінск». 


Сезон-2018 Вакуліч пачаў у складзе клуба «Энергетык-БДУ», а праз паўгады перайшоў у каманду «Баранавічы». За кожны калектыў футбаліст адгуляў па 12 матчаў. У 2019 годзе абаронца выступаў у Вышэйшай Лізе за «Смалявічы». 8 жніўня 2020 года Аляксей падпісаў кантракт з расейскім клубам «Велес» (ФНЛ, Масква). У складзе гэтай каманды Аляксей прыняў удзел у 30 матчах. 


Крыніца: www.fc-veles.ru

Летам мінулага сезону гулец папоўніў склад берасцейскага футбольнага клуба «Рух», за які згуляў 9 матчаў.


У складзе бела-блакітных гулец будзе выступаць пад нумарам 34. Мы вітаем Аляксея Вакуліча ў мінскім «Дынама» і жадаем яму паспяховай кар'еры ў нашым клубе. Сардэчна запрашаем!