АДКРЫТЫ УРОК АД "ДЫНАМА-МІНСК"
Акадэмія футбола нашага клуба працягвае серыю выязных адкрытых урокаў у школах сталіцы.
У мінулую суботу напярэдадні вясновых канікул вучняў сталічнай школы №41 чакаў спартыўны шосты навучальны дзень. Ва ўстанову адукацыі прыехалі трэнеры акадэміі футбола ФК "Дынама-Мінск", гулец асноўнай каманды Міхаіл Казлоў і, вядома ж, Дынамоша.
Талісман правёў размінку, далей хлопцаў чакалі трэніровачныя практыкаванні ад нашых спецыялістаў. Многія скарысталіся магчымасцю асабіста паразмаўляць з паўабаронцам асноўнай каманды.
Напрыканцы занятку дзеці атрымалі падарункі ад Дынамошы і квіткі на першы дамашні матч "Дынама-Мінск" у гэтым сезоне. Клуб плануе працягваць праводзіць такія адчыненыя ўрокі і ў іншых сталічных школах.
А падрабязней давдацца пра адкрыты вы зможаце ў новым роліку на #ДынамаТБ